Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Гомельскі абласны Саюз наймальнікаў рэалізавалі сумесны праект - электронную пляцоўку міжнародных кантактаў GOMEL PRO BUSINESS.
Рэсурс створаны ў якасці практычнага памочніка для садзейнічання: знешнеэканамічнай дзейнасці (В2В, выставы, візіты і прыёмы дэлегацый, візавая падтрымка, прэзентацыі, таварныя знакі, карнет АТА), бізнес-навучання (семінары, курсы замежных моў), а таксама для юрыдычнай і экспертнай падтрымкі (незалежная ацэнка, экспертыза, сертыфікацыя).
Камандай bizgomel.by сабраны 250+ камерцыйных прапаноў тавараў і паслуг ад кампаній з 30+ краін з падборкай інфармацыі аб кожнай з іх.